Сюжэт на тэлеканале «Беларусь 3» аб юбілейным вечары, арганізаваным БДАМЛМ да 100-годдзя кампазітара Ю.У.Семянякі
16 лістапада 2025 года ў эфіры праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала «Беларусь 3» выйшаў сюжэт аб юбілейнай вечарыне «Майстэрства натхнёнае, узнёслае», прысвечанай 100‑годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, народнага артыста БССР Юрыя Уладзіміравіча Семянякі.
Мерапрыемства адбылося у сярэдняй школе №4 г.Мінска, дзе Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прэзентаваў віртуальную выставу «Майстэрства натхнёнае, узнёслае». У ёй адлюстравана багатая спадчына Ю.У.Семянякі: нотныя рукапісы, афішы і праграмы спектакляў, фотаздымкі, ліставанне з калегамі і сябрамі, дакументы да біяграфіі.
Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка распявяла пра паступленне дакументаў Ю.У.Семянякі, а дачка кампазітара І.Ю.Семяняка ўзгадала пра сяброўскія сувязі бацькі з многімі вядомымі дзеячамі літаратуры і мастацтва, іх сустрэчы ў сямейным асяродзі.
У сюжэце таксама паказаны фрагменты музычных нумароў ад навучэнцаў і настаўнікаў, што выконваліся падчас вечарыны.
Палядзець сюжэт можна па спасылцы.
![]() |
