Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»
17 лістапада 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна прайшоў сход працоўнага калектыву ў рамках правядзення рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Перад супрацоўнікамі архіва выступіў галоўны інжынер Рыжанкоў Ю.С., звярнуўшы асаблівую ўвагу на энергазберажэнне ў побыце: асноўныя правілы і эфектыўныя спосабы эканоміі электрычнай энергіі, цяпла, вады і газу. У завяршэнні сходу супрацоўнікам архіва быў прадэманстраваны відэаролік «Энергаэфектыўны дом. Прыклад з Беларусі. Вось так яны павінны будавацца!».
![]() |
| Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас сходу. |
