Віртуальная выстава дакументаў «Добраўпарадкаванне Гродзенскай вобласці: ад малых спраў да вялікіх пераўтварэнняў», падрыхтаваная установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

Установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была падрыхтавана выстава дакументаў «Добраўпарадкаванне Гродзенскай вобласці: ад малых спраў да вялікіх пераўтварэнняў». На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва, якія змяшчаюць звесткі аб праведзенай рабоце па добраўпарадкаванні горада Гродна і вобласці ў 1980-2000-я гады.