Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П. Бохана г.Гродна»

05 кастрычніка 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі выставачную залу, бібліятэку і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

Навучэнцы пад час экскурсіі у архіве.