Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прафілактычнага мерапрыемства па супрацьдзеянні экстрэмізму

28 кастрычніка 2025 г. у рамках выканання Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) плана па прафілактыцы супрацьдзеяння экстрэмізму на 2025 год адбыўся агульны сход працоўнага калектыву НАРБ.

Перад супрацоўнікамі НАРБ выступіў прафесар кафедры кіравання органамі папярэдняга следства Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік юстыцыі С.П.Цішук. Ён прачытаў лекцыю, прысвечаную супрацьдзеянню дзеянням, звязаным з фінансаваннем і іншым матэрыяльным забеспячэннем экстрэмісцкіх фарміраванняў і арганізацый, а таксама іншым дзеянням, накіраваным на дэстабілізацыю грамадства, распавёў пра механізм правядзення так званых «каляровых рэвалюцый».

Для работнікаў НАРБ было праведзена ананімнае тэставанне на прадмет іх устойлівасці да інфармацыйнага маніпулявання.

 

1. Выступленне палкоўніка юстыцыі С.П.Цішука
2. Калектыў НАРБ падчас лекцыі