Аб наведванні супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці ІУС УУС Гомельскага аблвыканкама
30 кастрычніка 2025 г. для супрацоўнікаў архіўных устаноў г. Гомеля была праведзена экскурсія ў ізалятар часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама. Архівісты даведаліся аб працы ўстановы з затрыманымі правапарушальнікамі, а таксама дзе і ў якіх умовах ізаляцыі яны ўтрымліваюцца.
Для архівістаў была праведзена лекцыя аб асноўных відах адміністрацыйных правапарушэнняў, адміністрацыйным затрыманні і відах адміністрацыйных спагнанняў. Архівісты даведаліся аб тым, што адміністрацыйны арышт з’яўляецца адной з важных мер прымусовага ўздзеяння на правапарушальніка. Архіўным работнікам расказалі, як ажыццяўляецца адміністрацыйны арышт і якімі спецыяльнымі актамі адміністрацыйна-прававога характару ён рэгулюецца.
У гутарцы асаблівая ўвага была нададзена падпіскам на забароненыя сайты, якія могуць быць замаскіраваны пад розныя бяскрыўдныя інфармацыйныя крыніцы.
![]() |
| 1.Удзельнікі мерапрыемства |
