Візіт Віцебскай грамадскай наглядальнай камісіі сумесна з членамі рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі ў Дзяржархіў у г. Оршы
30 кастрычніка 2025 года Віцебская грамадская наглядальная камісія сумесна з членамі рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі наведалі Дзяржархіў у г. Оршы.
Дырэктар архіва Бергавіна Алеся сустрэла гасцей прывітальным словам, расказала пра гісторыю будынка, правяла экскурсію па архівасховішчах.
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Нікуліна Марыя правяла кіналекторый перад паказам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Госці даведаліся пра склад фондаў, азнаёміліся з работай чытальнай залы, атрымалі адказы на многія пытанні.
![]() |
| 1-2. Члены Віцебскай грамадскай наглядальнай камісіі і рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі падчас экскурсіі ў Дзяржархіве ў г. Оршы |
![]() |
![]() |
| 3. Паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |


