На базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адзначылі Дзень маці

14 кастрычніка ў Дзень маці ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адбылося ўрачыстае мерапрыемства. З асаблівай цеплынёй павіншавалі сваіх бацькоў і ўвесь дружны калектыў дзеці супрацоўнікаў архіва і аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска.

Васіліса Яўсеева падарыла ўсім прысутным цудоўную песню пра маці, а Аляксандра Кузняцова зачытала цёплыя віншавальныя словы.

Калектыў архіва дзякуе юным артыстам за іх творчасць і ўвагу. Такія моманты ствараюць па-сапраўднаму сямейную атмасферу.

 

1. Юная артыстка Васіліса Яўсеева
2. Юная артыстка Аляксандра Кузняцова
3-4. Удзельнікі мерапрыемства