Урачысты сход калектыву Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, прысвечаны Дню архівіста
6 кастрычніка 2025 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню архівіста.
Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч павіншаваў калектыў архіва з прафесійным празнікам і пажадаў поспехаў у працоўнай дзейнасці, падкрэсліўшы значнасць і важную ролю кожнага архівіста ў захаванні гістарычнай спадчыны нашай краіны.
З Днём архівіста супрацоўнікаў архіва таксама павіншавала старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Н.М.Змітрэвіч. За эфектыўнае ўзаемадзеянне і актыўны ўдзел у рабоце па захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і эфектыўнае садзейнічанне пракуратуры Гродзенскай вобласці пры расследаванні крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пракурорам Гродзенскай вобласці была аб’яўлена падзяка дырэктару Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвічу і загадчыку сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў В.І.Шнэк.
![]() |
| 1. Калектыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас урачыстага сходу |
![]() |
| 2. Старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Н.М. Змітрэвіч аб’яўляе падзяку дырэктару Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвічу і загадчыку сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў В.І.Шнэк |

