Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў г.Петразаводску
25-26 верасня 2025 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава прыняла ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і генеалогія», арганізаванай Міністэрствам культуры Рэспублікі Карэлія і Нацыянальным архівам Рэспублікі Карэлія (г.Петразаводск).
Карапузава А.Г. выступіла з дакладам «Дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці перыяду акупацыі (1941-1944 гг.) як крыніца па вывучэнні сямейнай гісторыі».
У рамках мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці і Нацыянальным архівам Рэспублікі Карэлія.
Улічваючы, што Петразаводск – горад-пабрацім Брэста, рэалізацыя сумесных праектаў у архіўнай сферы дасць магчымасць глыбей даведацца пра гісторыю нашых рэгіёнаў.
![]() |
| 1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава падчас канферэнцыі |
![]() |
| 2. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава выступае з дакладам |
![]() |
| 3. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Карэлія Аляксандр Марозаў і дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава падпісваюць пагадненне аб супрацоўніцтве |
![]() |
| 4. Удзельнікі канферэнцыі |



