У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзена новая рэдакцыя Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях

Інструкцыяй па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2025 г. №65, устаноўлены агульныя патрабаванні да дакументавання кіраўніцкай дзейнасці, арганізацыі работы з дакументамі, асаблівасці работы з дакументамі ў электронным выглядзе.

Палажэнні Інструкцыі распаўсюджваюцца на арганізацыйна-распарадчую дакументацыю, а ў частцы састаўлення наменклатуры спраў, фарміравання спраў, экспертызы каштоўнасці дакументаў, афармлення спраў, састаўлення вопісаў спраў структурных падраздзяленняў, перадачы спраў у архіў арганізацыі, знішчэння дакументаў са скончанымі тэрмінамі захоўвання, аператыўнага захоўвання дакументаў – на ўсю кіраўніцкую дакументацыю незалежна ад віду носьбіта.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул.Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 17 руб. 94 кап., з перасылкай па пошце – 21 руб. 54 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Інструкцыя па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях