Урачысты сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прысвечаны Дню архівіста
6 кастрычніка 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначыў Дзень архівіста. З гэтай нагоды адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, на якім дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін сардэчна павіншавалі работнікаў архіва з прафесійным святам. На сходзе за добрасумленную працу шэраг работнікаў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі Дэпартмента па архівах і справаводству і НГА Беларусі.
![]() |
| 1. Урачыстае віншаванне з Днём архівіста дырэктара архіва Міхаіла Глушакова і намесніка дырэктара Сяргея Рындзіна |
![]() |
| 2. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 3. Аб’яўленне Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству загадчыку сектара біяграфічных запытаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Яўгену Завадскаму |
![]() |
| 4. Уручэнне Ганаровай граматы НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Сяргею Лазнюхе |
![]() |
| 5. Аб’яўленне Падзякі НГА Беларусі архівісту I катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Таццяне Елісеевай |
![]() |
| 6. Аб’яўленне Падзякі НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў Ганне Ерамёнак |





