Дырэктар БДАМЛМ Алена Макаранка – госць «Добрай раніцы, Беларусь!» у Дзень архівіста
6 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка стала ганаровым госцем у студыі папулярнай ранішняй праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1» у сваё прафесійнае свята – Дзень архівіста.
У прамым эфіры Алена Аляксандраўна падрабязна расказала аб місіі і спецыфіцы работы БДАМЛМ. Яна падзялілася асноўнымі аспектамі дзейнасці архіва-музея. Асаблівая ўвага была ўдзелена важнасці захавання гістарычнай памяці народа і таму, як архівісты штодня ўносяць уклад у гэты працэс. Дырэктар падкрэсліла, што прафесія архівіста – гэта не проста скрупулёзная праца з дакументамі, але і жывы дотык да мінулага, магчымасць ажыўляць старонкі гісторыі і рабіць іх даступнымі для будучых пакаленняў.
Алена Аляксандраўна таксама закранула тэму папулярызацыі архіўных фондаў, распавёўшы пра значэнне выстаў, прэзентацый і адукацыйных праектаў, якія архіў рэалізуе для шырокай публікі, даследчыкаў і моладзі.
Спасылка на прамы эфір праграмы.
![]() |
| 1. Л.Ю Студзінская і В.В.Біруля падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» |
