БДАМЛМ віншуе з Днём архівіста

Шаноўныя калегі, сціплыя і працавітыя работнікі беларускіх архіваў, віншуем вас з Міжнародным днём архівіста!

Наша праца – гэта асаблівая місія: захоўваць духоўную і матэрыяльную спадчыну роднай зямлі. Мы, архівісты, вартаўнікі нацыянальнай памяці, майстры, што складаюць вялікую мазаіку беларускай мінуўшчыны. Дзякуй вам за карпатлівасць, шчырасць, агульную падтрымку і супрацоўніцва! Дзякуй вам за тое, што вы робіце пісьмовыя крыніцы мінулага жывым сведчаннем для сучаснікаў і нашчадкаў. Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, цікавых знаходак і спакою ў душы! Няхай ваша спраўная рука і надалей трымае пяро гісторыі! Са святам!

Работнікі БДАМЛМ

 

1. Калектыў работнікаў БДАМЛМ
2. Работнікі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў
3. Работнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў
4. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка з работнікамі аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ
5. Работнікі аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій
6. Работнікі аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання
7. Работнікі бухгалтэрыі БДАМЛМ