Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна сходу калектыву па падвядзенні вынікаў «Тыдня нулявога траўматызму»
3 кастрычніка 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбыўся сход калектыву па падвядзенні вынікаў «Тыдня нулявога траўматызму», які прайшоў з 29 верасня па 3 кастрычніка 2025 года. У рамках “Тыдня нулявога траўматызму” з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя на працоўных месцах і прадухілення (недапушчэння) выпадкаў траўматызму ў архіве былі праведзены наступныя мерапрыемствы: тлумачэнне супрацоўнікам архіва аб выкананні правіл па ахове працы на працоўным месцы; праверка санітарна-гігіенічнага стану санітарна-бытавых і службовых памяшканняў, архівасховішчаў і забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-гігіенічнымі сродкамі і правільнасцю іх прымянення, а таксама праверка тэрыторыі; прагляд сацыяльных ролікаў аб выкананні правіл па ахове працы.
![]() |
| Сход працоўнага калектыву архіва па падвядзенні вынікаў «Тыдня нулявога траўматызму». |
