Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці мерапрыемстваў для студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава ў рамках праекта «Юны архівіст»
Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава маюць даўнія і цесныя сувязі.
У верасні 2023 г. было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ўніверсітэта і архіва, якое адкрывае новыя магчымасці для рэалізацыі сумесных праектаў, адным з якіх з’яўляецца праект «Юны архівіст». У рамках гэтага праекта з 29 верасня па 3 кастрычніка 2025 г., напярэдадні Дня архівіста, на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці праведзены цыкл заняткаў для студэнтаў 1-га курса факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый, што навучаюцца па спецыяльнасці «гістарычная адукацыя».
У ходзе азнаямленчых заняткаў будучыя гісторыкі коратка азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы ў Беларусі, асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці архіва, комплексам дакументаў, якія захоўваюцца ў ім, атрымалі ўяўленне аб арганізацыі архіўна-даследчай работы ў чытальнай зале архіва і методыцы выяўлення архіўных дакументаў, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы. Праведзеныя заняткі былі закліканы сфармаваць у студэнтаў даследчыцкую цікавасць як аснову навуковай дзейнасці.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст Т.М.Свістунова распавядае студэнтам аб камплектаванні архіва |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст С.М.Мясаедава азнаямляе студэнтаў з архіўнымі інтэрнэт-рэсурсамі |
![]() |
| 3. Галоўны захавальнік фондаў К.Р.Карпекін праводзіць аглядную экскурсію па архіве |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.М.Бондарава знаёміць студэнтаў з навукова-даведкавым апаратам архіва |



