Сход калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей

1 кастрычніка 2025 г. адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, мэтай правядзення якога з’яўляецца прыцягненне ўвагі сусветнай грамадскасці да праблем і патрэб людзей пажылога ўзросту.

Выканаўца абавязкаў дырэктара БДАНТД Рыгор Сцяпанавіч Жаўнеркевіч павіншаваў работнікаў старэйшага пакалення са святам, адзначыўшы ў сваім выступленні, што Міжнародны дзень пажылых людзей дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць цёплыя словы падзякі ўсім людзям старэйшага ўзросту за іх добрасумленную працу, вялізны жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць.

Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян старэйшага пакалення, падтрыманне іх сацыяльнага статусу і забеспячэнне актыўнага даўгалецця з’яўляюцца важнейшымі складальнікамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

 

1. Жаўняркевіч Р.С. падчас выступлення
2. Калектыў БДАНТД