Сустрэча з ветэранамі архіўнай галіны ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У Дзень пажылога чалавека ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася асаблівая мерапрыемства – сустрэча з ветэранамі архіўнай справы, былымі работнікамі архіва. Гасцей сустрэлі цёпла і гасцінна. Для многіх архіў стаў справай жыцця: не адзін дзясятак гадоў яны прысвяцілі архіўнай справе.
Падчас сустрэчы госці пазнаёміліся з умовамі работы цяперашняга пакалення архівістаў, працэсамі захоўвання і аблічбоўкі дакументаў.
Работнікі архіва адзначылі, што працу гэтых людзей немагчыма пераацаніць. Яны звязалі сваё жыццё з архівам, унеслі вялікі ўклад у яго развіццё. Пажадалі ім моцнага здароўя і дабрабыту.
За кубкам гарбаты ветэраны і былыя работнікі архіва падзяліся гісторыямі, успамінамі аб былых працоўных буднях, абмяркоўвалі сучаснае жыццё архіва.
Атмасфера сустрэчы была напоўнена цяплом, падзякай, шчырай павагай, пажаданнем калектыву творчых поспехаў у рабоце. У завяршэнні сустрэчы было зроблена сумеснае памятнае фота.
Такія мерапрыемствы становяцца сувязным звяном паміж пакаленнямі, дапамагаюць захаваць памяць, досвед і традыцыі, якія з’яўляюцца падмуркам для будучыні.
![]() |
| 1.Сумеснае фота былых і цяперашніх супрацоўнікаў архіва. |
![]() |
| 2. Тры дырэктары архіва: Ганна Жаваранкава (1992-1997), Міхаіл Трухачоў (1999-2008), Святлана Шараева (з 2024 года) і былыя супрацоўнікі архіва Святлана Лук’янава і Надзея Аскольчанка. |
![]() |
| 3. Сумеснае фота былых і цяперашніх супрацоўнікаў архіва. |
![]() |
| 4. Ветэраны архіўнай справы і былыя работнікі архіва падчас чаявання. |



