БДАМЛМ рыхтуецца да Дня народнага адзінства
![]() |
12 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы «Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым», якую Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прымеркаваў да Дня народнага адзінства. Прадстаўленыя на выставе дакументы і гістарычныя памяткі, звязаныя з жыццём Заходняй Беларусі, якія прывезлі ў Мінск Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей і Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек», выклікалі пільную ўвагу архівістаў.
Фонды БДАМЛМ багатыя на дакументальную спадчыну творцаў – ураджэнцаў Гродзенскай, Брэсцкай, а таксама часткі Мінскай і Віцебскай абласцей, што былі далучаны да БССР 17 верасня 1939 года. Новыя для архівістаў дакументы (фотатэлеграма рукапісу Я.Купалы, успаміны ўдзельнікаў Народнага сходу Заходняй Беларусі, фотаздымкі дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР ад Заходняй Беларусі, сведчанні пра ўдзел Я.Купалы ў выбарчай кампаніі і інш.) дапамагаюць спецыялістам у вывучэнні гэтага знакавага для краіны перыяду ў гісторыі і культуры.
Падчас мерапрыемства архівісты ў чарговы раз далучыліся да традыцыйнай музейнай акцыі «Чытаем Купалу разам», агучыўшы вершы Я.Купалы са зборніка-юбіляра «Безназоўнае» (1925), якія друкаваліся на старонках прэсы Заходняй Беларусі.
![]() |
| 1. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка падчас наведвання выставы «Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым» |
![]() |
| 2. Работнікі БДАМЛМ знаёмяцца з экспазіцыяй «Ка мне ў госці з прывітаннем шчодрым» |
![]() |
| 3. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы |



