Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства прымаў 6 і 7 верасня горад Ліда. Сёлета ў канцэпцыю свята былі ўключаны такія тэмы, як 80-годдзе Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання і 500-годдзе з дня першай публікацыі кнігі «Апостал» Францыска Скарыны. Святочныя пляцоўкі XXXII Дня беларускага пісьменства былі разгорнутыя на цэнтральных вуліцах і плошчах Ліды і сталі сапраўдным фестывалем культуры і літаратуры. На іх можна было ўбачыць як выданні беларускіх класікаў, так і кніжныя навінкі, выдадзеныя за апошні год. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» таксама прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах: наведалі арт-квартал, горад майстроў з майстар-класамі, пляцоўкі ўстаноў адукацыі, пазнавальныя і інтэрактыўныя экспазіцыі музеяў і бібліятэк.

 

1. Супрацоўнікі архіва падчас святочных мерапрыемстваў
2. Супрацоўнікі архіва падчас святочных мерапрыемстваў
3. Ўпрыгожванне вуліц горада