У Цэнтральнай лабараторыі адбылося ўшанаванне У.Л.Клюйко, які пакідае працу у сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак
29 жніўня 2025 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае провадам на заслужаны адпачынак дырэктара лабараторыі Уладзіміра Леанідавіча Клюйко.
У ўшанаванні прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў. Выступіўшы з прывітальным словам, Алег Леанідавіч адзначыў значны асабісты ўклад Уладзіміра Леанідавіча ў развіццё архіўнай справы і справаводства, яго прафесіяналізм і ўзоравае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у працы, у сувязі з чым У.Л.Клюйко быў уручаны нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі».
Да віншаванняў далучыліся кіраўнікі буйнейшых дзяржаўных архіўных устаноў краіны, якія выказалі ўдзячнасць Уладзіміру Леанідавічу за шматгадовае пладавітае супрацоўніцтва.
Ад імя працоўнага калектыву лабараторыі з цёплымі словамі прызнання выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі А.З.Філановіч. Яна падзякавала Уладзіміра Леанідавіча за яго ўклад у развіццё установы, увагу да патрэб супрацоўнікаў і стварэнне згуртаванай каманды прафесіяналаў.
У завяршэнне ўрачыстасці намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга агучыў рашэнне дырэкцыі аб занясенні Уладзіміра Леанідавіча Клюйко ў Кнігу Гонару лабараторыі за шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у забеспячэнне захаванасці дакументальнай спадчыны краіны.
Калектыў лабараторыі ад усёй душы жадае Уладзіміру Леанідавічу моцнага здароўя, дабрабыту і актыўнага доўгалецця на заслужаным адпачынку!
![]() |
| 1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінаў (справа), намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду А.У.Качаткова (злева) пры ўзнагароджанні У.Л.Клюйко (у цэнтры) нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» |
![]() |
| 2. Віншаванне У.Л.Клюйко (злева) кіраўнікамі дзяржаўных архіўных устаноў А.А.Макаренка (БДАМЛІ), А.Я.Рыбаковым (БЕЛНДІДАД), М.М.Глушаковым (НГАБ), А.М.Ганчаром (БДАКФФД) і А.К.Дземянюком (НАРБ), А.А.Паплеўкам (БелЦЦАД), А.П.Кураковым (БДАНТД) (злева-направа, зверху-ўніз) |
![]() |
| 3. Старшыня первичной прафсаюзнай арганізацыі А.З.Філановіч (на пярэднім плане злева) з цёплымі словамі ад імя калектыву ў адрас віноўніка ўрачыстасці |
![]() |
| 4. Кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў і калектыў лабараторыі на ўрачыстым мерапрыемстве |
![]() |
| 5. Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга (справа) агучывае рашэнне дырэкцыі аб занясенні У.Л. Клюйко (злева) ў Кнігу Гонару лабараторыі |




