У пастаянную эксплуатацыю ўведзена Сістэма адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду

З 1 верасня 2025 г.уводзіцца ў пастаянную эксплуатацыю Cістэма адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. версія 2-САДД НАФ 2.

Праект рэалізаваны ў рамках мерапрыемства 53 «Развіццё сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» падпраграмы «Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання» Дзяржаўнай праграмы Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021 – 2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. № 66.

Сістэма распрацавана на падставе папярэдняй версіі СОДД НАФ, да якой былі дададзеныя функцыянальныя модулі, якія забяспечваюць стварэнне заказаў на прадастаўленне лічбавых копій архіўных дакументаў для аўтарызаваных карыстальнікаў, цэласнасць лічбавых аб’ектаў і архіўных апісанняў, размяшчэнне лічбавых копій вопісаў спраў дзяржаўных архіваў. Карэнным чынам быў перапрацаваны інтэрфейс партала.

У выніку мадэрнізацыі ў САДД НАФ 2 аўтаматызаваны працэс стварэння архіўных апісанняў і цяпер сістэма сама экспартуе неабходную інфармацыю з баз дадзеных «аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага архіва», напаўняюцца ў дзяржаўных архівах, у САДД НАФ 2 з дапамогай SIP-пакетаў. Пры гэтым гарантуецца цэласнасць і сапраўднасць SIP-пакетаў шляхам падпісання электронным лічбавым подпісам. Забеспячэнне цэласнасці архіўных апісанняў і лічбавых копій павышае аўтарытэтнасць САДД НАФ 2 як электроннага рэсурсу, які забяспечвае доступ да зместу арыгіналаў архіўных дакументаў.

Новая версія САДД НАФ 2 дазваляе атрымаць аддалены доступ да зместу дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, спрыяе задавальненню ўзрастаючых патрэбаў грамадства і грамадзян у архіўнай інфармацыі, стварэнню тэматычных праектаў і віртуальных выстаў на базе дакументальных першакрыніц, ўзмацненню значэння архіўнай дакументнай інфармацыі ў працэсе гістарычнага пазнання, у асэнсаванні ўрокаў гісторыі на падставе першакрыніц.

Для працы ў сістэме неабходна перайсці па наступнай спасылцы: sodd.by.