Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы прысвечанай Дню ведаў

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 1 верасня 2025 года прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в. Копішча», прысвечанай Дню ведаў, Году Добраўпарадкавання і 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Супрацоўнікі архіва павіншавалі навучэнцаў, выкладчыкаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года і перадалі ўстанове адукацыі кнігі, выдадзеныя ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Кнігі прысвечаны дзіўным людзям, нацыянальным асветнікам і значным падзеям.

На здымку: падчас мерапрыемства.