Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Ураджэнцы Віцебска, узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй», прымеркаваная да Дня заканчэння Другой сусветнай вайны
У гонар перамогі над Японіяй, разгромам і капітуляцыяй, якой скончылася Другая сусветная вайна, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1945 г. была заснавана медаль «За перамогу над Японіяй».
У выніку аналізу звестак на ўсіх вайскоўцаў, ураджэнцаў Віцебска, узнагароджаных медалём «За перамогу над Японіяй», быў складзены спіс з 287 персаналій.
У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці было праведзена папярэдняе выяўленне дакументаў аб усіх персаналіях, прадстаўленых у спісе. Былі выяўлены звесткі аб ранняй (даваеннай) біяграфіі: копіі метрычных сведчанняў, дакументы аб заканчэнні навучальных устаноў, матэрыялы пра бацькоў і бліжэйшых сваяках, фатаграфіі, а таксама дакументы пасляваеннага перыяду.
