У Дзяржархіве ў г.Глыбокае праведзена дыялогавая пляцоўка «Віктар Ламака – лесавод, які стварыў зялёны шэдэўр»

29 жніўня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама праведзена дыялогавая пляцоўка «Віктар Ламака – лесавод, які стварыў зялёны шэдэўр», прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння В.А.Ламака, стваральніка Глыбоцкага дэндралагічнага сада, Ганаровага грамадзяніна г.Глыбокае. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі рабочай моладзі г.Глыбокае.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва Таццяна Аўласава прадставіла прысутным дакументы з асабістага фонду В.А.Ламака, расказала аб тым, як адбывалася закладка дэндралагічнага сада.

Ганаровым госцем дыялогавай пляцоўкі стала жыхарка г.Глыбокае Ларыса Дзмітрыеўна Нядбайла, якая асабіста ведала знакамітага лесавода.

Мерапрыемства завяршылася агляднай экскурсіяй па архіве.

 

Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі