Віртуальная выстава «З любоўю да прыроды»

Пытанні захаванасці і аднаўлення прыроды і яе рэсурсаў з даўніх часоў клапацілі чалавецтва, бо ад гэтага напрамую залежыць экалагічнае становішча і наша здароўе ў цэлым. Сістэма аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі існуе з 1960 г., калі з улікам вялікага дзяржаўнага значэння справы аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў Беларускай ССР Пастановай Савета Міністраў БССР ад 29 жніўня 1960 г. №480 быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды.

Кожны з нас можа ўнесці свой уклад, прытрымліваючыся простых правілаў – эканомячы рэсурсы, сарціруючы смецце, не забруджваючы прыроду і ўдзельнічаючы ў экалагічных ініцыятывах.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў віртуальную выставу архіўных дакументаў, прымеркаваную да 65-годдзя Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.