Віртуальная выстава «Шчыры руплівец, клапатлівец на ніве ўзнаўлення і сцвярджэння гістарычнай памяці», прысвечаная Віталю Уладзіміравічу Скалабану
У межах праекта «Выбітныя людзі Беларусі» супрацоўнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва падрыхтавана віртуальная выстава «Шчыры руплівец, клапатлівец на ніве ўзнаўлення і сцвярджэння гістарычнай памяці», прысвечаная гісторыку, архівісту, літаратуразнаўцу і энцыклапедысту Віталю Уладзіміравічу Скалабану (1947—2011).
