Аб наведванні Музея Славы Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі музей Славы Магілёўскай вобласці. У 16 залах музея размешчаны ўнікальныя экспанаты, а ў афармленні экспазіцыі выкарыстаны сучасныя тэхналогіі, у тым ліку і штучны інтэлект.

Акрамя фатаграфій, карцін, гістарычных прадметаў і дакументаў, фігур людзей, якія аднаўляюць атмасферу мінулых гадоў, выкарыстаны мультымедыя, інтэрактыўныя выставы, «размаўлялыя» сцены. У залах музея, здаецца, што ажывае сама гісторыя, і мы становімся яе ўдзельнікамі. Прыемна і важна, што з’явіўся вялізны патрыятычны цэнтр, дзе аб’ядналася мінулае і сучаснасць, які нясе сваю важную місію – захоўваць памяць аб героях вайны і выхоўваць патрыятызм у сучасных беларусаў. Наведванне музея – гэта не проста культурнае мерапрыемства, а магчымасць глыбей зразумець нашу гісторыю і аддаць даніну павагі тым, хто абараняў і праслаўляў нашу малую Радзіму. Экскурсія пакінула глыбокія ўражанні ў супрацоўнікаў.

 

1-2. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў час наведвання Музея Славы Магілёўскай вобласці
3-5. Экспазіцыя Музея Славы Магілёўскай вобласці