Праверка выканання працоўнага заканадаўства ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы»

20 жніўня 2025 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведала прававая інспекцыя працы Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Галоўны прававы інспектар працы В.А.Багдановіч правяла планавую праверку выканання працоўнага заканадаўства ў архіве ў частцы адпаведнасці ўмоў калектыўнага дагавора дзеючаму заканадаўству, выканання калектыўнага дагавора. Таксама для Вольгі Аляксандраўны была праведзена экскурсія па архіву, у ходзе якой яна ўзнавала гісторыю архіва і знаёмілася з работай архівістаў.

 

1. У час праверкі выканання працоўнага заканадаўства ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы»
2-4. У час экскурсіі па архіву