Аб адкрыцці ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Дошкі Гонару
7 жніўня 2025 года ўпершыню ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці была адкрыта Дошка Гонару. Ва ўрачыстай абстаноўцы са словамі падзякі за добрасумленную працу выступіла намеснік дырэктара архіва Зоя Аляксандровіч:
«Шмат слаўных імёнаў упісана ў гісторыю нашага архіва, і сёння старонка ў летапісе папоўнілася імёнамі тых, хто дасягнуў высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці. Сёння мы ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўваем тых, хто ўсе свае сілы, веды і вопыт аддае Дзяржаўнаму архіву Гомельскай вобласці. Словы віншавання мы адрасуем тым, чые партрэты знаходзяцца на Дошцы Гонару: Рашук Алене Міхайлаўне, галоўнаму бухгалтару; Шуроўскай Вользе Уладзіміраўне, загадчыку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій; Чэкан Валянціне Анатольеўне, архівісту 2 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў; Бурцавай Таццяне Аляксееўне, архівісту 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў; Касцейка Зое Анатольеўне, загадчыку гаспадаркі, Лапацінай Вользе Мікалаеўне, прыбіральшчыку памяшканняў. Спадзяюся, што ў будучыні ўсіх нас чакаюць яшчэ больш высокія дасягненні. Важна, каб нашы памкненні былі забяспечаны шчырай, добрасумленнай працай, якая з’яўляецца асновай дабрабыту сям’і, грамадства, дзяржавы. Ад усёй душы дзякую ўсім, хто сваёй сумленнай працай уносіць дастойны ўклад у развіццё нашай установы», – павіншавала калег намеснік дырэктара.
Далей урачыстае мерапрыемства прадоўжылася адкрыццём новых тэматычных стэндаў, якія размясціліся ў холе на другім паверсе ўстановы. На стэндах пад назвамі «Нашы дасягненні», «З гісторыі архіва», «Ідэалагічная праца», «Нашы публікацыі» прадстаўлены фатаграфіі і звесткі аб гісторыі архіва, ветэранах, ганаровых архівістах, дасягненнях калектыву, якімі мы ганарымся. На стэндзе аб ідэалагічнай рабоце размешчаны фатаграфіі, якія расказваюць аб удзеле калектыву ў грамадскім жыцці дзяржавы ў 2025 годзе. На стэндзе «Нашы публікацыі» прадстаўлены публікацыі супрацоўнікаў архіва ў СМІ і выдадзеныя архівам зборнікі дакументаў, з якімі могуць пазнаёміцца наведвальнікі ўстановы.
Адкрыццё тэматычных стэндаў стала арганічным працягам работы па стварэнні ў архіўнай установе інфармацыйнай прасторы, у якой фарміруецца ідэалагічная культура асобы архівіста, захоўваюцца добрыя традыцыі, ствараюцца ўмовы для яркіх ідэй і смелых задум, здольных уносіць свой уклад у развіццё і працвітанне нашай Радзімы.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі архіва, занесеныя на Дошку Гонару |
![]() |
| 2.Намеснік дырэктара Зоя Аляксандравіч прэзентуе стэнд «З гісторыі архіва» |
![]() |
| 3. Калектыў архіва на ўрачыстым мерапрыемстве |


