Юбілейныя імёны і гонар Маладзечаншчыны: архівісты падрыхтавалі стэндавую выставу пра знакаміных землякоў
У Зональным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечна адкрылася дакументальная выстаўка, прысвечаная знакавым асобам Маладзечанскага раёна. Экспазіцыя прымеркавана да юбілейных дат з дня нараджэння трох выбітных землякоў, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю рэгіёна: Сцяпана Цімафеевіча Дземешкі, Тамары Мікалаеўны Дудко і Уладзіміра Міхайлавіча Калачыка.
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечне падрыхтавалі дакументальную выставу, якая расказвае пра выдатных людзей Маладзечанскага раёна: С. Ц. Дзямешка, Т. М. Дудко і У. М. Калачыку.
Сцяпан Цімафеевіч Дзямешка – педагог, таленавіты арганізатар, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, дырэктар школы, паважаны і любімы ўсімі вучнямі, бацькамі і калегамі, ганаровы грамадзянін горада Маладзечна.
Дзямешка Сцяпан Цімафеевіч быў членам розных камісій па народнай адукацыі, аўтарам артыкулаў, выступаў з дакладамі на канферэнцыях. У архіве захоўваюцца не толькі апублікаваныя ў газетах і часопісах яго працы, але таксама і яго рукапісы.
Прафесійнае і асабистае развіццё Тамары Мікалаеўны Дудко таксама звязана з Маладзечна. Тамара Мікалаеўна Дудко мела вялікі вытворчы досвед, выключныя арганізатарскія здольнасці і талент кіраўніка. У 1974 г.яна была прызначаная дырэктарам Маладзечанскага піўзавода. У 1983 г.- генеральным дырэктарам ВА «Мінскпіўпрам». Стаяла ля вытокаў Беларускага Саюза жанчын.
У 1992 г.Т.М. Дудко стала дырэктарам мінскага піўзавода «Беларусь», а падчас яго прыватызацыі ў 1994 г.набыла кантрольны пакет акцый і працягнула кіраваць ТАА «Піўзавод «Аліварыя». Са студзеня 1997 г.да 2 студзеня 1999 г.Т.М. Дудко была намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
Уладзімір Міхайлавіч Калачык – сімвал цэлай эпохі, кандыдат эканамічных навук, таленавіты аграрый і кіраўнік. У маі 1957 г.бюро РК ЛКСМБ рэкамендавала Уладзіміра Міхайлавіча на пасаду старшыні калгаса «Светлы шлях» Маладзечанскага раёна Маладзечанскай вобласці, дзе прапрацаваў да лютага 1988 г.За час яго кіраўніцтва калгас стаў адным з лепшых.
Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 30 красавіка 1966 г.Уладзіміру Міхайлавічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залаты медалі «Серп і Молат».
У 1969 г.быў абраны членам Савета і членам Прэзідыума Саюзнага Савета калгаснікаў, таксама неаднаразова абіраўся дэпутатам абласнога, раённага і сельскага Саветаў.
У 2000 г.яму першаму было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маладзечанскага раёна».
![]() |
![]() |
| 1-2. Знаёмства з выставай. |

