Аб удзеле працоўнага калектыву БелНДІДАС у дыялогавай пляцоўцы

5 жніўня 2025 г.працоўны калектыў установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» на чале з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішуком прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», якая прайшла на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

Для супрацоўнікаў БелНДІДАС была праведзена інфармацыйна-аглядная экскурсія «Памяць і боль беларускай зямлі».

Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі старшыня Цэнтральнай раённай арганізацыі ветэранаў г.Мінска Беларускага грамадскага абʼяднання ветэранаў, намеснік Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» Г.П.Атаманаў, памочнік пракурора Цэнтральнага раёна г.Мінска К.С.Кананкова.

Падчас дыялогу была акцэнтавана ўвага на неабходнасці захавання гістарычнай памяці і недапушчэння перапісвання гісторыі, што асабліва актуальна ва ўмовах узмоцненых спроб фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе дыскусіі былі закрануты пытанні ўвекавечання памяці ахвяр генацыду, а таксама фарміравання ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму і павагі да гераічнага мінулага краіны. Была падкрэслена важнасць выкарыстання сучасных тэхналогій і мультымедыйных рэсурсаў для эфектыўнай перадачы ведаў аб трагічных падзеях вайны.

Асаблівая ўвага была нададзена ролі сродкаў масавай інфармацыі ў фарміраванні грамадскай думкі аб генацыдзе беларускага народа. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі выказалі неабходнасць больш актыўнага асвятлення гэтай тэмы ў СМІ, а таксама падтрымкі дакументальных і мастацкіх праектаў, прысвечаных трагічным падзеям вайны.

У завяршэнні дыскусіі ўдзельнікі прыйшлі да высновы аб неабходнасці кансалідацыі намаганняў дзяржавы, грамадскіх арганізацый і навуковай супольнасці для далейшага вывучэння і папулярызацыі ведаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Агульны фотаздымак калектыву БелНДІДАС падчас дыялогавай пляцоўкі, прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
2. Выступленне памочніка пракурора Цэнтральнага раёна г.Мінска К.С.Кананковай
3. Калектыў БелНДІДАС падчас экскурсіі па экспазіцыі «Памяць і боль беларускай зямлі»
4. Калектыў БелНДІДАС падчас дыялогавай пляцоўкі