«Закаханы ў народную мелодыю і песню» – да 115-годдзя з дня нараджэння Генадзя Іванавіча Цітовіча, беларускага музыказнаўцы-фалькларыста, музычнага этнографа і харавога дырыжора, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР
![]() |
7 жніўня 2025 года спаўняецца 115-гадоў з дня нараджэння беларускага музыказнаўцы-фалькларыста, музычнага этнографа і харавога дырыжора, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.
Г.І. Цітовіч з’яўляецца стваральнікам Дзяржаўнага народнага хору Беларускай ССР, у якім працаваў мастацкім кіраўніком да 1974 г.
На YouTube-канале БДАКФФД да 115-годдзя з дня нараджэння Генадзя Іванавіча Цітовіча – беларускага музыказнаўцы-фалькларыста, музычнага этнографа і харавога дырыжора, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР размешчаны промаролік да выставы «Закаханы ў народную мелодыю і песню».
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 40 адзінак уліку фотадакументаў з 1936 па 1985 гг., каля 15 адзінак уліку кінадакументаў з 1954 па 2001 гг., 44 адзінкі уліку фонадакументаў з 1958 па 2002 г., звязаных з жыццём і творчасцю Г.І.Цітовіча.
Фотадакументы прадстаўлены фотакопіямі даведак, выдадзеных студэнту Г.І.Цітовічу ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя, газетнымі артыкуламі, прысвечанымі Г.І.Цітовічу і хору пад яго кіраўніцтвам (паступілі на захоўванне ў БДАКФФД зфондаў БДАМЛІ). Акрамя гэтага, у фотатэцы знаходзяцца партрэтныя здымкі Г.І.Цітовіча, а таксама фота, зробленыя падчас гастроляў, сустрэч з калегамі і шмат іншага.
Творчасці Г.І.Цітовіча прысвечаны сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» за 1961 г.і «Мастацтва Беларусі» за 1966 г., а таксама дакументальныя фільмы «Беларускія напевы», 1963 г., «Беларуская сюіта», 1967 г., «Напевы родного края», 1973 г., «Три тысячи песен», 1980 г., «Песня пшеничного поля», 1982 г.
Пасля смерці народнага артыста БССР і СССР Г.І. Цітовіча (памёр 20 чэрвеня 1986 г.) пра яго і аб хоры, ім створаным быў зняты дакументальны фільм «Як пайду я дарогаю…», 2001 г.
У фанатэцы архіва знаходзяцца апавяданне мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага народнага хору БССР, народнага артыста БССР Генадзя Іванавіча Цітовіча аб Дзяржаўным народным хоры БССР, 1968 г., а таксама радыёперадачы «Як нарадзiлася песня», 1958 г., «Говорят музыканты», 1977 г., «Сустрэчы у радыестудыi», 1980 г., «50 год. Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча», 2002 г.і многія іншыя, прысвечаныя творчасці Г.І.Цітовіча і створанаму ім хору.
За гады сваёй творчасці Г.І.Цітовіч ажыццявіў мноства фальклорных экспедыцый. Ён запісаў больш за 3 тысячы беларускіх (пераважна), рускіх, украінскіх, польскіх, балгарскіх, літоўскіх, латышскіх народных песень, танцаў, інструментальных найгрышаў, якія ўвайшлі ў фальклорныя зборнікі. Г.І.Цітовіч таксама займаўся даследаваннем музычнай творчасці славянскіх народаў і ўплыву мастацтва на жыццё ў сельскай мясцовасці.
![]() |
| 1. Арх. №2-2858 Фотакопія пасведчання студэнта літаратурнага факультэта Віленскага ўніверсітэта Г.І. Цітовіча, 10 лістапада 1936 г., г.Вільня, ЦДАМЛІ БССР |
![]() |
| 2. Арх. №0-003273 Удзельнікі хору калгаса «Радзіма Якуба Коласа» Стабцоўскага раёна і заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Г.І.Цытовіч на рэпетыцыі, 27 чэрвеня 1951г., Мінская вобл., Фотахроніка БелТА, Г.Бягун |
![]() |
| 3. Арх. №0-118369 Народны артыст СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай харавой капэлы БССР Г.Р.Шырма са сваім вучнем Г.І.Цытовічам – заслужаным дзеячам мастацтваў БССР, мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага народнага хору БССР, 1955 г., г.Мінск, ЦДАКФД БССР |
![]() |
| 4. Арх. №0-094994 Кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Г.І.Цытовіч гутарыць з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Дома культуры г.Браніцы ў дні правядзення Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў г.Маскве 13 лютага 1955 г., Маскоўская вобл., Фотатэка рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» |
![]() |
| 5. Арх. №0-044895 Выступленне танцавальнай групы Дзяржаўнага народнага хору БССР пад кіраўніцтвам Г.І. Цітовіча на сцэне канцэртнай залы ім. П.І.Чайкоўскага ў дні Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў г.Маскве, 15 лютага 1955г., г.Масква, Фотахроніка БелТА, В.Лупейка |
![]() |
| 6. Арх. №0-044890 Дзеячы мастацтваў г.Масквы вітаюць кіраўніка Дзяржаўнага народнага хору БССР заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Г.І. Цітовіча ў дні Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры, 17 лютага 1955 г., г.Масква, Фотахроніка БелТА, В.Лупейка |
![]() |
| 7. Арх. №2-2878 Фотакопія Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб прысваенні работнікам мастацтваў ганаровага звання Народнага артыста Беларускай СССР» (Н.І.Аладаву, СС.Бірыла, В.Ф.Валчанецкай, С.Ю.Друкер, І.І.Жыновічу, Я.А.Карнавухаву, У.У. Корш-Сабліну, К.К.Кудрашовай, Л.В.Любімаву, Т.М.Ніжнікавай, Б.А.Пакроўскаму, І.М.Раеўскаму, Л.М.Ражэнавай, І.П.Сайкову, Н.Н.Сердабаву, А.М. Трусу, В.Ф.Фёдараву, Г.І.Цытавічу, 26 лютага 1955 г., г.Мінск, ЦДАМЛІ БССР |
![]() |
| 8. Арх. №0-083824 Г.І.Цытовіч – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст БССР, кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР 1957 г., г.Мінск, калекцыянер І.Салавейчык |
![]() |
| 9. Арх. №0-038246 Кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР народны артыст БССР Г.І.Цытовіч і артысты калектыву з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Смаргонскага раёна падчас гастроляў хору ў Магілёўскай вобласці, 15 сакавіка 1957 г., Магілёўская вобл., Фотахроніка БелТА, А.Гарэльчык |
![]() |
| 10. Арх. №1-001024 Выступленне Дзяржаўнага народнага хору БССР пад кіраўніцтвам Г.І.Цытовіча ў Палацы культуры прафсаюзаў г.Мінска, 17 мая 1958 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Мінская праўда», В.Марцыёнка |
![]() |
| 11. Арх. №1-001453 Мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР, народны артыст БССР Г.І.Цытовіч уручае ноты ўдзельніку дзіцячага хору Дзяржаўнай філармоніі г.Познані на ўрачыстым вечары, прысвечаным адкрыццю Дзён польскай культуры ў БССР, 14 чэрвеня. С.Васільніцкі |
![]() |
| 12. Арх. №0-060463 Кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР, народны артыст БССР Г.І.Цытовіч сярод юнакоў Мінскага Палаца піянераў і школьнікаў пасля заключнага канцэрта-агляду дзіцячага самадзейнага мастацтва, 1967 г., г.Мінск Фотатэка рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», Л.Каменка |
![]() |
| 13. Арх. №0-098542 Мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР народны артыст СССР Г.І.Цытовіч сярод удзельнікаў Рэспубліканскай нарады работнікаў культуры, 1972 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», В.Крюк |
![]() |
| 14. Арх. №0-160970 Выступленне мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, народнага артыста СССР Г.І.Цытовіча ў студыі Беларускага тэлебачання; злева – дыктар З.А. Бандарэнкі, 28 студзеня 1972 г., г.Мінск, Фотатэка Белтэлерадыёкампаніі, Я.Альхімовіч |
![]() |
| 15. Арх. №0-115005 Г.І.Цытовіч, беларускі музыказнавец-фалькларыст, музычны этнограф і харавы дырыжор, кіраўнік Дзяржаўнага народнага хору БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст СССР /партрэт/, 1979 г., г.Мінск, Фотатэка рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», В.Крук |
![]() |
| 16. Арх. №E040263 Харавы дырыжор, музыказнаўца-фалькларыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР, народны артыст СССР Г.І.Цытовіч (справа) і рэстаўратар старажытных музычных інструментаў В.Я.Пузыня, 1985 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, Я.Казюля |
















