Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

18 ліпеня 2025 г. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка наведаў дзяржаўныя архіўныя ўстановы

18 ліпеня 2025 года Міністр юстыцыі Яўген Каваленка наведаў асобныя дзяржаўныя архіўныя ўстановы сталіцы і Мінскага рэгіёна.

У праграме паездкі Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, а таксама Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі.

У ходзе візіту кіраўнік ведамства азнаёміўся з арганізацыяй работы архівістаў, а таксама вывучыў матэрыяльна-тэхнічны стан архіваў. Кіраўнікі ўстаноў далажылі Міністру аб ключавых напрамках дзейнасці і выкананні мэтавых паказчыкаў падпраграмы «Архівы Беларусі» ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021-2025 гады».

Адмысловая ўвага была нададзена пытанням захавання і аблічбоўкі дакументальнай спадчыны, а таксама ўмовам захоўвання ўнікальных гістарычных матэрыялаў.

 

1. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАКФФД
2. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАКФФД
3. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАКФФД
4. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАМЛМ
5. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАМЛМ
6. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАНТД
7. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАНТД
8. Міністр юстыцыі Каваленка Я.І. у БДАНТД