Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў аўтамотапрабегу ў гонар 84-й гадавіны першага залпу «Кацюшы»

14 ліпеня 2025 года прафарганізатар Дзяржархіва ў г.Оршы Корбан Алеся прыняла ўдзел у памятным аўтамотапрабегу, прысвечаным 84-й гадавіне першага залпу легендарнай «Кацюшы».

Калона ўдзельнікаў стартавала ад мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму» і прайшла да памятнага знака ў раёне в.Пішчалава, дзе 14 ліпеня 1941 года прагучаў першы залп рэактыўнай артылерыйскай устаноўкі БМ-13. Гэты гістарычны момант стаў сімвалам мужнасці і моцы савецкай зброі. Батарэя пад камандаваннем капітана Івана Андрэевіча Флёрава нанесла скрышальны ўдар па ворагу, паклаўшы пачатак баявому шляху «Кацюшы», якая ўнесла неацэнны ўклад у перамогу над нацызмам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Аршанскага раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый і працоўных калектываў.

Удзельнікі ўшанавалі памяць герояў-артылерыстаў ускладаннем кветак і адкрылі новую інфармацыйную таблічку, у рамках праекта «Захаваем гісторыю».

На фота: Прафарганізатар Дзяржархіва ў г.Оршы А.М.Корбан сярод удзельнікаў памятнага аўтамотапрабегу, прысвечанага 84-й гадавіне першага залпу легендарнай «Кацюшы»