Аб наведванні мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» «Александрыя збірае сяброў» супрацоўнікам ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

Рэспубліканскае свята «Купалле» прайшло 5-6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Галоўнымі тэмамі свята сёлета сталі 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адзінства народаў Беларусі і Расіі і традыцыйныя сямейныя агульначалавечыя каштоўнасці.

У рамках гэтых мерапрыемстваў, супрацоўнік архіва Таццяна Шэўчык наведала музейныя аўтобусы – «80 рэліквій Перамогі» міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі памяці і славы», экспазіцыю, прысвечаную моладзі і яе ўкладу ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, перасоўны выставачны праект па рэканструкцыі культуры і быту, партызанскі лагер Клічаўскага раёна.

Таксама наведала выставы-кірмашы «Купальскае дрэва жыцця», дзе народныя майстры з усіх рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі своеасаблівыя беларускія падворкі, у якіх прадставілі вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі.

 

1. Шэўчык Таццяна каля экспазіцыі музейнага аўтобуса «80 рэліквій Перамогі»
2. Экспазіцыі музейнага аўтобуса «80 рэліквій Перамогі»
3-4. Выстава, падрыхтаваная бібліятэчнай сеткай Клічаўскага раёна
5. Шэўчык Таццяна разглядае выставу, падрыхтаваную бібліятэчнай сеткай Клічаўскага раёна
6. Шэўчык Таццяна каля экспазіцыі партызанскі лагер Клічаўскага раёна, падрыхтаванай Клічаўскім краязнаўчым музеем.
7. Выстава Клічаўскага краязнаўчага музея