Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў ХІV-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

27 чэрвеня 2025 г.загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксана Зянько прыняла ўдзел у рабоце ХІV-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая адбылася ў Музеі гісторыі Магілёва (г. Магілёў).

А. Зянько выступіла з дакладам «Факты біяграфіі Я.У. Пастэрнак, якія знайшлі адлюстраванне ў дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі».

 

1. Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Аксана Зянько на канферэнцыі
2. Наведванне ўдзельнікамі канферэнцыі выставы «Магілёў вачыма расійскіх мастакоў»