Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб прыёмцы помніка Вялікай Айчыннай вайны ў гарпасёлку Камарын Брагінскага раёна
23 верасня 1943 года вёска (у цяперашні час – пасёлак гарадскога тыпу) Камарын стала першым населеным пунктам Беларусі, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. У памяць аб тых падзеях рашэннем №364-а выканкама Брагінскага райсавета дэпутатаў працоўных ад 4 кастрычніка 1976 года (Ф. 214. Воп. 1. Спр. 757. Арк. 7) тут быў устаноўлены помнік «Сцяг». Ён уяўляе сабой барэльеф белага колеру, на якім выяўлены салдаты Чырвонай арміі, партызаны і падпольшчыкі, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. Дапаўняе кампазіцыю пастамент з чорнага граніту.
![]() |
1. ЗГАРэч. Ф. 214. Воп. 1. Спр. 757. Арк. 7 |
![]() |
2. Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў «Сцяг» у Камарыне |