19 чэрвеня 2025 г. у БелНДІДАС адбылося пасяджэнне Тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі»
19 чэрвеня 2025 г. у Мінску адбылося пасяджэнне Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі», у якім прынялі ўдзел упаўнаважаныя прадстаўнікі арганізацый — членаў тэхнічнага камітэта:
— дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч;
— вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Жук Вольга Юр’еўна;
— намеснік дырэктара ТАА «ДатаБокс Архіўныя сістэмы» Журневіч Анатоль Сяргеевіч;
— намеснік дырэктара ТАА «Дуал Лаб Бел» Дуброў Барыс Міхайлавіч;
— намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Назаранка Арцём Міхайлавіч;
— начальнік групы архіўнай работы Галоўнага ўпраўлення Сакратарыята Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Гаркавы Віталь Васільевіч;
— намеснік дырэктара РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» Чашчын Міхаіл Юр’евіч;
— начальнік аддзела ўкаранення ТАА «Электронная справа» Кацянёў Міхаіл Рамановіч;
— супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Анціпенка Аляксандр Віктаравіч.
Іншыя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі арганізацый — членаў тэхнічнага камітэта прынялі ўдзел у працы ў завочным фармаце.
У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел запрошаныя прадстаўнікі кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ прафесар М.Ф.Шумейка і дацэнт Т.Д.Гярновіч, а таксама работнікі БелНДІДАС, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы праекта стандарта.
Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня, з’явілася абмеркаванне праекта дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь СТБ 2059-2025 «Справаводства і архіўная справа. Тэрміны і азначэнні» (далей – СТБ 2059-2025), падрыхтаванага ўстановай БелНДІДАС.
У ходзе абмеркавання дапрацаванага праекта СТБ 2059-2025 было прынята рашэнне ўдакладніць шэраг тэрмінаў, якія змяшчаюцца ў стандарце. У прыватнасці, была абмеркавана мэтазгоднасць уключэння ў стандарт тэрмінаў «афіцыйны дакумент» і «юрыдычная значнасць дакументаў». У працэсе бурных дыскусій удакладнены вызначэнні тэрмінаў «арыгінал дакумента», «дублетны экзэмпляр», «фармуляр дакумента» і іншыя, а таксама пераклады тэрмінаў на англійскую і беларускую мовы. Шэраг удакладненняў быў унесены ў тэрміны, якія тычацца сферы працы з дакументамі ў электронным выглядзе, кіна-, фота-, фонадакументамі.
Па выніках пасяджэння прынята рашэнне адобрыць прадстаўлены праект СТБ 2059-2025 з улікам заўваг і прапаноў удзельнікаў тэхнічнага камітэта.
У канцы пасяджэння былі абмеркаваны перспектывы распрацоўкі дзяржаўных стандартаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй ТК BY 28.
![]() |
1. Старшыня тэхнічнага камітэта А.Я.Рыбакоў і сакратар камітэта А.В.Шумская адкрываюць пасяджэнне |
![]() |
2. Члены тэхнічнага камітэта М.Р.Кацянёў, А.С.Журневіч, М.Ю.Чашчын падчас абмеркавання праекта стандарта |
![]() |
3. М.Ф.Шумейка, Т.Д.Гярновіч і члены тэхнічнага камітэта Б.М.Дуброў і М.Р.Кацянёў падчас абмеркавання перспектыў распрацоўкі дзяржаўных стандартаў |