Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе
20.06.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» дырэктарам архіва С.Г.Свірко быў праведзены адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Таксама адбылося адкрыццё дакументальнай выставы «Забыццю не падлягае». На выставе прадстаўлены дакументы фонду «Калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і нанесенай імі шкоды грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧГК) па г.Лідзе, Воранаўскаму, Іўеўскаму, Астравецкаму, Ашмянскаму, Смаргонскаму, Юрацішкаўскаму раёнам БССР, перададзеных з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі».
Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» ўсклалі кветкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў у парку г.Ліды.
![]() |
1. Фотаздымкі выставы. |
![]() |
2. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення адзінага дня інфармавання. |
![]() |
3. Супрацоўнікі архіва падчас ускладання кветак. |
![]() |
4. Супрацоўнікі архіва падчас ускладання кветак. |