Выбітныя людзі Беларусі. Архівісты занальнага дзяржархіва у г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, абвешчаную жыццёваму шляху віцэ-спікера Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Тамары Дудко

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную кавалеру ордэна Дружбы народаў, народнаму дэпутату ў СССР, віцэ-спікеру Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, першаму старшыні Беларускага саюза жанчын Тамары Мікалаеўне Дудко.

Свой прафесійны шлях Т.М.Дудко пачала ў Маладзечне, спачатку зменным майстрам на Маладзечанскім піўзаводзе, затым галоўным інжынерам, а з 1974г. – дырэктарам. У час работы зарэкамендавала сябе кіраўніком са смелай ініцыятывай і прадпрымальнасцю.

У 1983 годзе Т.М.Дудко была прызначана генеральным дырэктарам ВА«Мінскпіўпрам». На працягу 1986—1989гг. працавала старшынёй выканаўчага камітэта Савета народных дэпутатаў Партызанскага раёна г.Мінска. Затым была абрана сакратаром Камітэта Вярхоўнай Рады СССР па пытаннях працы Рад народных дэпутатаў развіцця кіравання і самакіравання (г.Масква), намеснікам старшыні гэтага жа камітэта. З 1991г. – намеснік старшыні Камітэта Савета Саюза па рэгламенце і справах Палаты.

Тамара Мікалаеўна Дудко стаяла ля вытокаў Беларускага Саюза жанчын. У 1987г. яна стварыла Мінскі гарадскі Савет жанчын і доўгія гады яго ўзначальвала.

Тамара Мікалаеўна Дудко ўзнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976г.), Ганаровай граматай Вярхоўнага савета БССР (1981г.), Ордэнам «Дружбы Народаў» (1986г.), Ганаровай Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996г.).

Віртуальная выстава «Выбітныя людзі Беларусі: Тамара Мікалаеўна Дудко».