Правядзенне урокаў для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія №3 імя В.І.Соламавай г.Гродна» ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
12 чэрвеня 2025 года ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія №3 імя В.І. Соламавай г.Гродна» было праведзена 2 ўрока на тэму «Дзяржаўны архіў Гродзенскай воласці: гісторыя і сучаснасць» і «Рэха вайны».
Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю, спецыфіку дзейнасці ўстановы, склад і змест дакументаў. Дзецям былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі ўспаміны ўдзельнікаў вайны, а таксама дакументы і матэрыялы аб дзейнасці антыфашысцкіх фарміраванняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення буйнафарматных дакументаў. Таксама школьнікі наведалі архівасховішча, дзе даведаліся пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.
![]() |
1. Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія №3 імя В.І.Соламавай г.Гродна» у чытальнай зале архіва |
![]() |
2. Выхаванцы аздараўленчага лагера «Дружба» ДУА «Гімназія №3 імя В.І.Соламавай г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча |