Аб правядзенні мерапрыемства «Дзень адчыненых дзвярэй» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
10 чэрвеня 2025г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці адбыўся «Дзень адчыненых дзвярэй» для навучэнцаў Гомельскага кадэцкага вучылішча. Спецыялісты архіва арганізавалі навучэнцам азнаямленчую экскурсію па архіве і архівасховішчы. На экскурсіі навучэнцы даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве. Аб тым, як папаўняюцца і захоўваюцца архіўныя фонды, расказала загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Прымакова. У лабараторыі архіва спецыяліст Валянціна Чэкан наглядна паказала, як рэстаўруюцца архіўныя дакументы.
У чытальнай зале архіва старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Мая Вашчанка правяла прэзентацыю дзеючай выстаўкі «80 год Перамогі! Слава ўрэзана ў граніт…». Выстаўка змяшчае дакументы па ўшанаванні памяці загінуўшых герояў Гомельшчыны. Мая Вашчанка пазнаёміла кадэтаў з фондам фільтрацыйных спраў грамадзян, сілком сагнаных на паднявольную працу ў Нямеччыну. Яна расказала аб тым, як былі вывезены, у якіх умовах жылі і працавалі савецкія грамадзяне на тэрыторыі акупаванай Еўропы. А таксама аб вяртанні грамадзян на Радзіму пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі войскамі Чырвонай Арміі. Навучэнцы з цікавасцю чыталі аўтабіяграфіі і разглядалі дакументы сагнаных грамадзян, якія выдалі нямецкія органы ўлады. Яны таксама расказалі пра гісторыі сваіх сваякоў старэйшага пакалення, якія перажылі вайну. Мая Вашчанка адказала на шматлікія пытанні навучэнцаў аб падзеях ваенных гадоў.
![]() |
1. Старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці М.Вашчанка расказвае пра фільтрацыйныя справы грамадзян, гвалтоўна ўкрадзеных на паднявольную працу ў Германію |
![]() |
2. Прэзентацыя выстаўкі «80 гадоў Перамогі! Слава ўрэзана ў граніт…» |
![]() |
![]() |
![]() |
3-5. Кадэты разглядаюць дакументы ваенных гадоў |
![]() |
6. Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў С.Прымакова праводзіць экскурсію |