Аб правядзенні тэматычнай экскурсіі «Струны душы: з гісторыі Слонімскага літаратурна-драматычнага і музычнага таварыства» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для групы грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Гродна
30 мая 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена тэматычная экскурсія «Струны душы: з гісторыі Слонімскага літаратурна-драматычнага і музычнага таварыства», прымеркаваная да 120-годдзя адкрыцця таварыства, для групы грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Гродна. Наведвальнікі пазнаёміліся са статутам таварыства, убачылі шэраг цікавых спраў па тэме, пабывалі ў выставачнай зале і лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
На фота: Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г.Гродна. падчас экскурсіі.