На варце інфармацыйнай бяспекі
13 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся інфармацыйны сход, на якім з дакладам выступіў начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання Следчага камітэта па горадзе Мінску Мікула Пётр Валер’евіч.
Асноўная ўвага была нададзена пытанням інфармацыйнай бяспекі і мерам па прадухіленні тэрарыстычнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны актуальныя выклікі, якія стаяць перад грамадствам ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій і павелічэння аб’ёмаў інфармацыі. Пётр Валер’евіч адзначыў важнасць стварэння бяспечнага інфармацыйнага асяроддзя і актыўнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, праваахоўнымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мерам адказнасці за распаўсюджванне і выкарыстанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт.
Работнікі БДАМЛМ актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі думкамі наконт павышэння ўзроўню бяспекі ў інфармацыйнай прасторы.
![]() |
1. Дырэктар БДАМЛМ А.А. Макаранка |
![]() |
2. Падчас правядзення інфармацыйнага сходу |
![]() |
3. П.В.Мікула |