Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у святочных мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі

9 мая – гэта дзень памяці загінуўшых і пашаны героям, якія жывуць цяпер. Гэта – весялосць вызваленага народа і вечнае напамін маладым, якім коштам здабывалася Вялікая Перамога.

Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах. Калектыў БДАКФФД сумесна з іншымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Дзяржынскага раёна прайшоў урачыстым шэсцем у рамках акцыі «Беларусь памятае». У памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне на брацкіх могілках г.Дзяржынску быў ускладзены вянок.

Работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) была прадстаўлена выстава «Ад Брэста да Берліна» на 7 стэндах прадстаўленыя здымкі, зробленыя ваеннымі фотакарэспандэнтамі. Выстава дэманструе пачатак баёў 1941 года. Цяжкія часы, якія прыйшлося перажыць савецкаму народу. Знішчэнне гарадоў, вёсак і насельніцтва (было разбурана і разрабавана 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, а таксама больш за 12 300 вёсак).

1943-1944 гады. Наступальная аперацыя пад Масквой і Сталінградам, вызваленне Гомеля і аперацыя «Баграціён». Баі ва Усходняй Прусіі і падчас узяцця Берліна.

Франтавыя кадры захавалі жахі акупацыйнага рэжыму і разбурэнняў, дзеянню партызанскага руху, народных мсціўцаў, простага савецкага народа, які да апошняй кроплі крыві адстойвалі свой гонар і незалежнасць.

1944 год. Вызваленне. Радасныя імгненні, моманты і Вялікая Перамога. Дзякуй ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія падарылі нам мір і свабоду!

Госці і наведвальнікі змаглі таксама азнаёміцца з фотатэхнікай і рознымі відамі носьбітаў кіна-, відэа- і фонадакументаў, якія выкарыстоўваліся ў мінулым – фотаапараты, відэакасеты, магнітная стужка, пазітыўная і негатыўная фотастужка.

 

1. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафнадакументаў перад пачаткам урачыстага шэсця ў г.Дзяржынску, 9 мая 2025 г.
2. Шэсце калоны работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
3. Шэсце калоны работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
4. Шэсце калоны работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
5. Шэсце калоны работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
6. Наведвальнікі знаёмяцца з выставай, падрыхтаванай работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў да 80-годдзя Вялікай Перамогі, 9 мая 2025 г.
7. Наведвальнікі знаёмяцца з экспанатамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
8. Наведвальнікі знаёмяцца з экспанатамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафтафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
9. Наведвальнікі знаёмяцца з экспанатамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафтафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
10. Наведвальнікі знаёмяцца з экспанатамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафтафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
11. Наведвальнікі знаёмяцца з экспанатамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафтафонадакументаў, 9 мая 2025 г.
12. Работнікі архіва Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна, вядучыя архівісты-рэстаўратары лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Махнач Паліна Леанідаўна і Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна знаёмяць наведвальнікаў з архіўнымі экспанатамі і выставай, 9 мая 2025 г.
13. Работнікі архіва загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Дубатоўка Людміла Васільеўна і вядучы архівіст аддзела дзяржуліку і НСА Чарненка Вольга Фёдараўна знаёмяць наведвальнікаў з архіўнымі экспанатамі і выставай, 9 мая 2025 г.
14. Работнікі архіва загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Дубатоўка Людміла Васільеўна і вядучы архівіст аддзела дзяржуліку і НСА Чарненка Вольга Фёдараўна знаёмяць наведвальнікаў з архіўнымі экспанатамі і выставай, 9 мая 2025 г.