Аб удзеле архівістаў Беларусі ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)»
6-7 мая 2025 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)».
У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшоў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) А.Л.Воінаў.
На ўрачыстым адкрыцці з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў Форуму звярнуліся: Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Г.Гусакоў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I.П.Сяргеенка, Веніямін — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.I.Іванец, намеснік кіраўніка следчай групы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны C.П.Шыкунец, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакіза.
У якасці ганаровых гасцей удзел у канферэнцыі прынялі дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.К.Дземянюк і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) А.М.Ганчар.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была прадэманстравана банэрная выстава «Рэспубліка-партызанка», якую прадставіла намеснік загадчыка аддзела публікацый НАРБ В.Л.Крукоўская, а таксама быў паказаны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны архівістамі БДАКФФД.
7 мая працягнулася праца на секцыйных пасяджэннях. Адным з мадэратараў секцыі «Злачынствы без тэрміну даўнасці. Нацысцкі генацыд на тэрыторыі Беларусі. Гісторыка-прававыя ацэнкі і падыходы» выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён жа выступіў з дакладам на тэму «Дакументы надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі як гістарычная крыніца: да пытання аб аб’ектыўнасці і дакладнасці (на прыкладзе БССР)».
![]() |
1. Выступленне старшыні Прэзідыума НАН Беларусі В.Г.Гусакова |
![]() |
2. Урачыстая частка канферэнцыі |
![]() |
3. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
4. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок на канферэнцыі |