Прэзентацыя выставы «Я справай абраў сабе слова…» да 100-годдзя беларускага паэта-франтавіка і перакладчыка Н.З. Кісліка

8 мая 2025 года ў рамках святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальная выставы «Я справай абраў сабе слова.».., прысвечанай жыццю і творчасці Навума Зіноўевіча Кісліка – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага паэта-франтавіка, празаіка, перакладчыка, журналіста, члена Саюза пісьменнікаў БССР, якому 26 верасня 2025г.спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка. Яна падкрэсліла ролю БДАМЛМ у захаванні для будучых пакаленняў дакументальнай спадчыны дзеячаў літаратуры і мастацтва, як часткі гістарычнай і агульнанацыянальнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Экспазіцыю прадставіла вядучы архівіст Т.А.Анпілогава, якая распавяла пра дакументы, адабраныя для выставы «Я справай абраў сабе слова.».., — гэта рукапісы вершаў, творчыя напрацоўкі, сшыткі з вершамі, рэцэнзіі, фатаграфіі з сябрамі, перапіска з пісьменнікамі, калегамі з асабістага фонду Н.З.Кісліка. Прадстаўленыя архіўныя матэрыялы сведчаць аб складаным жыццёвым і творчым шляху паэта-франтавіка. Выстава дае магчымасць усім жадаючым пазнаёміцца з творчасцю Навума Зіноўевіча не толькі як паэта, але і з яго дзейнасцю ў якасці перакладчыка, сапраўднага майстра сваёй справы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аматары паэзіі і іншыя.

 

1. Прэзентацыя выставы «Я справай абраў сабе слова…»
2. Выступленне дырэктара БДАМЛМ А.А.Макаранка
3. Т.А.Анпілогава прадстаўляе выставу «Я справай абраў сабе слова…»
4. Студэнты філалагічнага факультэта БДУ