Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у канферэнцыі «Шлях да перамогі. Новыя напрамкі і крыніцы вывучэння Вялікай Айчыннай вайны» ў Санкт-Пецярбургу
5-6 мая 2025 года ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да перамогі. Новыя напрамкі і крыніцы вывучэння Вялікай Айчыннай вайны». Форум сабраў спецыялістаў па ваеннай гісторыі з Расіі, Беларусі і Кітая.
Удзел у форуме прыняў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок. Ён перадаў ва ўніверсітэт апошнія выданні НАРБ, у тым ліку – ілюстраваны зборнік дакументаў «Аперацыя «Баграціён». Партызаны беларускай зямлі…», падрыхтаваны ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».
С.В.Кулінок выступіў на секцыі «Ваенныя дзеянні на фронце і акупаванай тэрыторыі» з дакладам «Нацысцкія карныя аперацыі ў Беларусі: тэрміналагічны апарат, нарматыўна-прававая база правядзення, агульная колькасць».
![]() |
1. Прэзідыум канферэнцыі «Шлях да перамогі. Новыя напрамкі і крыніцы вывучэння Вялікай Айчыннай вайны» |
![]() |
2. С.В.Кулінок уручае ілюстраваны зборнік дакументаў загадчыку кафедры найноўшай гісторыі Расіі, д.г.н., прафесару М.В.Хадзякову |
![]() |
3. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |