Удзел работнікаў БДАМЛМ у дыялогавай пляцоўцы «Памяць народа»
7 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у працы дыялогавай пляцоўкі «Памяць народа», прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пляцоўка была падрыхтавана Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых прадпрыемстваў у вялікай зале кінатэатра «Піянер».
Дыялогавую пляцоўку адкрыў У.І.Зубрык, старшыня гарадской прафсаюзнай арганізацыі. Удзельнікі прагледзелі дакументальныя кінафільмы «Лагеры смерці», «Спаленыя вёскі» і «Гісторыя Вялікай Перамогі». Фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» быў прэзентаваны Д.С.Самахвалавым, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ. Ён распавёў пра працу беларускіх архіваў па захаванню сацыяльнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і Дні Перамогі.
Выступленне выклікала шчырую зацікаўленасць аўдыторыі. Д.С.Самахвалаў адказаў на пытанні прысутных. А.А.Макаранка запрасіла чальцоў гарадской прафсаюзнай арганізацыі прымаць удзел у мерапрыемствах БДАМЛМ.
![]() |
1. Д.С.Самахвалаў, А.А.Макаранка, У.І.Зубрык |
![]() |
2. Удзельнікі пляцоўкі «Памяць народа» |
![]() |
3. Выступленне Д.С.Самахвалава |